Компания «СИСТЕМНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ» специализируется на разработке собственных программных продуктов для автоматизации деятельности банков и предприятий. Нашими продуктами пользуются более 30 банков и ведущих промышленных предприятий в странах СНГ, Восточной и Центральной Европы, США.

Компания была основана в 1998 году и сразу сфокусировалась на рынке банковских информационных технологий, а также на автоматизации промышленных предприятий. С 1998 года реализовано более 5000 проектов.

Сегодня в компании работают более 500 специалистов высокой квалификации, которые  реализуют задачи любой сложности.

«Системные технологии» - это уникальное место работы для IT-специалистов, где сотрудник может получить уникальный опыт создания IT-продукта с момента его проектирования до момента его внедрения. Наши IT-специалисты имеют уникальную возможность прямого контакта не только с заказчиками, но и с конечными пользователями продукта.

2015 год стал особым в истории компании: все производственные команды были собраны на одной площадке на территории Парка высоких технологий.  Успешно внедрен новый фирменный стиль.

Проект "Новы офiс»: у сваiм краi як у раi"

15 мая 2015 года адбылося адкрыццё новага офіса кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі». Офіс атрымаўся досыць незвычайны. Вядома ж, у ім ёсць і звыклыя сталы, і крэслы, праграмісты не туляцца ў капсулах і не загружаныя ў матрыцу, аднак ужо з першых крокаў і супрацоўнікі, і наведвальнікі трапляюць у захапляльны свет беларускай культуры.
     На рэсэпшэн нас сустракае вялікая глянцавая шыльда «Сістэмныя тэхналогіі». І на гэтым урок беларускай мовы толькі пачынаецца. Творчую энергію можна чэрпаць проста ля ўваходу, дзе знаходзіцца пано з россыпам беларускіх слоў «развіццё, якасць, дасягненне, вышыня, творчасць» — сапраўдная «сцяна натхнення». Цікаўнаму даследніку ў офісе таксама ўдасца знайсці «пакой для генерацыі ідэй», «карчму», «пакой бадзёрасці», «працоўню», «пункт тэлефоннай сувязі» і запаветны пакой «кава ці гарбата».
     «Задумаўшыся аб праекце новага офіса, мы не проста хацелі стварыць новыя працоўныя месцы для супрацоўнікаў нашай кампаніі, — паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Мукавозчык. — Перад намі стаяла больш важная мэта — абраць кірунак нашага развіцця на будучыню і стаць прыкладам для іншых ІТ-кампаній. У нашым офісе ёсць вельмі важны складнік: павага да краіны, у якой мы працуем, і яе культурных традыцый. Менавіта таму асноўная мова, якую мы выкарыстоўвалі ва ўнутранай навігацыі, — беларуская».
   У офісе кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі» можна не толькі ўспомніць родную беларускую мову, але і здзейсніць падарожжа па самых вядомых славутых мясцінах нашай краіны. Кожны пакой для перамоў у офісе носіць імя аднаго з культурных цэнтраў Беларусі, а ў самім пакоі можна палюбавацца гістарычнымі славутасцямі нашай краіны. Тут Вас чакаюць Мірскі і Нясвіжскі замкі, палацы ў Ружанах, Гальшанах і Косава.

«Да нас у госці часта прыязджаюць замежныя партнёры, але, на жаль, з прычыны шчыльнага графіка сустрэч ім рэдка ўдаецца наведаць славутасці нашай краіны. Цяпер мы зможам знаёміць нашых гасцей з культурным багаццем Беларусі адразу ў нашым офісе», — дадае генеральны дырэктар. Новы офіс кампаніі «Сістэмныя тэхналогіі» — гэта яшчэ і пацверджанне таго, што тэндэнцыя «офіс як дом», якая атрымала такое шырокае распаўсюджванне ў офісах такіх ІТ-гігантаў, як Google, Facebook, Microsoft, усё больш актыўна выкарыстоўваецца і ў нас у краіне.

«Камфорт і сучаснасць — вось два асноўныя кірункі, якімі мы ішлі ў працэсе рэалізацыі праекта, — распавядае намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Жукоўскі. — Офіс ІТ-кампаніі 21 стагоддзя — гэта ўжо не проста працоўныя месцы, абсталяваныя камп'ютарамі, гэта паўнавартасны комплекс, дзе супрацоўнік можа знайсці ўсё неабходнае для яго камфортнай працы і адпачынку: кухня, пакоі для перамоў, пакоі для тэлефанавання, душавая, трэнінг-цэнтр. Яшчэ раз адзначу культурны складнік нашага інтэр'ера. Мы працуем у Беларусі, наша краіна — адзін з лідараў у развіцці ІТ-прадуктаў і паслуг у свеце».